Як правiльна змагацца з кляшчамi?

Як правiльна змагацца з кляшчамi і чаму іх колькасць за апошнія некалькі гадоў павялічылася? Што рабіць, каб не схапіць барэліёз ці энцэфаліт? Можа быць ёсць актуальная мапа інфікавання па Беларусі? Як вы сябе абараняеце ад іх у вашай палявой працы?

Анатоль Кулак

навуковы супрацоўнік лабараторыі наземных беспазваночных жывёл навукова-практычнага цэнтра Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі па біярэсурсах

Ва ўмовах Беларусі з іксодавых кляшчоў (абцугоў) найбольшую небяспеку ўяўляюць віды родаў Ixodes і Dermacentor. Тым часам як віды роду Ixodes сустракаюцца галоўным чынам ў лясах, хмызняковых тэрыторыях або ў непасрэднай блізкасці ад іх, то кляшчы роду Dermacentor аддаюць перавагу больш адкрытым тэрыторыям. Нягледзячы на тое, што кляшчы роду Dermacentor значна буйнейшыя і іх часам нашмат больш (у Гомельскай вобласці на некаторых лугах уздоўж Дняпра я назіраў не менш за 50 экзэмпляраў на 100 м2 і… да 8 экзэмпляраў на 1 зелянінцы!), яны значна радзей нападаюць на людзей. Дакладней, яны чапляюцца за вопратку, але неўзабаве падаюць.

Вельмі важна правільна падрыхтавацца да паходу на прыроду ў цёплую пару года:

  • мець вопратку аднастайнай расфарбоўкі, каб кляшчы на ёй былі больш заўважныя і са шчыльна аблі’занымі манжэтамі;
  • штаны лепш заправіць у шкарпэткі;
  • хаваць пад галаўны ўбор валасы;
  • выкарыстоўваць адпаведныя рэпеленты (можна на скуру выкарыстовываць натуральныя экстракты эфірных алеяў: балотная мята таксічная для ўсіх казурак, лаванда будзе проста адпужваць абцугоў, эўкаліпт і лімоннік таксама з’яўляюцца прыроднымі сродкамі).

Важна як мага часцей аглядаць сябе на прадмет нападу кляшча. Пры гэтым трэба памятаць, што асноўная іх маса знаходзіцца ў метровым ярусе расліннасці, а іх улюбёныя месцы на целе – гэта ўчасткі з найбольш лагоднай скурай і валасяным покрывам. Зразумела, што ў гэтым аспекце дзеці з’яўляюцца больш уразлівыя.

Нягледзячы на гэтыя захады перасцярогі, у 2016 годзе да мяне прысмакталася каля 20 кляшчоў. Гэта нядзіўна, паколькі па родзе сваёй дзейнасці мне прыходзіцца бываць у самых непралазных, дзікіх і «закляшчаваных» месцах Беларусі, пры гэтым па некалькі месяцаў цягам года. Аднак часты агляд самога сябе і калегамі заолагамі папярэдзіў нашмат большы адсотак нападаў і дазволіў выцягнуць паразітаў на ранняй стадыі прысмоктвання, гэта значыць да моманту глыбокага пранікнення хабатку ў скуру. Гэта значна зніжае рызыку інфікавання энцэфалітам і барэліёзам. Медыцына таксама прапаноўвае супрацьэнцэфалітныя прышчэпкі.

Адным з найважнейшых чыннікаў, што абумоўліваюць высокую канцэнтрацыю кляшчоў у прыродзе, з’яўляецца багацце цеплакроўных арганізмаў, у тым ліку дробных грызуноў, якія з’яўляюцца крыніцай харчавання для лічынак абцугоў. Цяпер робім выснову для сябе: чым больш ядомага смецця мы пакідаем пасля сябе, тым больш у гэтым месцы расплодзіцца мышападобных грызуноў, і тым большы поспех тут будуць мець кляшчы. А калі гэта папулярнае месца для адпачынку…

Перепечатка материалов Багны возможна только с письменного разрешения редакции
Инфоцентр финансируется Шведским агентством по международному развитию и сотрудничеству «Сида». Сида не обязательно разделяет мнение, выраженное в этом материале. Ответственность за его содержание целиком возлагается на ОО «Багна»
Клешч можа быць гаспадаром шматлікіх узбуджальнікаў. Але самыя вядомыя з іх – вірус клешчавога энцэфаліту і ўзбуджальнік хваробы Лайма, або, як яго па-іншаму называюць, барэліёзу. Прынцыповае адрозненне паміж імі ў тым, што на вірус не дзейнічае антыбіётык. Супраць энцэфалітных кляшчоў можна зрабіць вакцынацыю. Але гэта крайняя мера. Звычайна яе робяць толькі работнікам лясной гаспадаркі.
Клешч можа быць гаспадаром шматлікіх узбуджальнікаў. Але самыя вядомыя з іх – вірус клешчавога энцэфаліту і ўзбуджальнік хваробы Лайма, або, як яго па-іншаму называюць, барэліёзу. Прынцыповае адрозненне паміж імі ў тым, што на вірус не дзейнічае антыбіётык. Супраць энцэфалітных кляшчоў можна зрабіць вакцынацыю. Але гэта крайняя мера. Звычайна яе робяць толькі работнікам лясной гаспадаркі.
Ад гэтых крывасмокаў часцей за ўсё пакутуюць у сельскай мясцовасці - 60% ад агульнай колькасці ўкушаных. У гарадах - толькі 10% выпадкаў. Фота: WildLife.by
Ад гэтых крывасмокаў часцей за ўсё пакутуюць у сельскай мясцовасці - 60% ад агульнай колькасці ўкушаных. У гарадах - толькі 10% выпадкаў. Фота: WildLife.by